Юрій Свірко Головний редактор газети "Обзор"

750 баксаў таварышу Лукашэнку за ўкраінскі падарунак на вясельле

05 лютого 2008, 13:13

Учора беларускамоўнае Радыё Рацыя, што базуецца ў Польшчы, паведаміла: суд Савецкага раёну Гомеля аштрафаваў мясцовага таксіста Кастуся Жукоўскага на эквівалент 750 даляраў у беларускіх рублях за грашовы падарунак памерам 2000 даляраў, які той атрымаў на вясельле.

За што? За тое, што гэты таксіст не задэкляраваў дзьве тысячы ў гомельскай падаткавай інспэкцыі. Ужо некалькі гадоў у Беларусі дзейнічае прэзыдэнцкі дэкрэт, які забавязвае ўсіх жыхароў краіны рэгістраваць замежную гуманітарную дапамогу. Разьлічаны быў дэкрэт на розныя там фонды Сораса ды іншыя падазроныя арганізацыі, якія фінансава падтрымлівалі беларускую апазыцыю. А апазыцыя – гэта ўсе, хто не з Лукашэнкам.

Праўда, варожыя фонды хутка знайшлі выйсьце з праблемнай сытуацыі. Нават два – 1) грошы беларусам выдаюць у касе ў Кіеве (або ў Варшаве, або ў Вільні) і 2) проста перадаюць у Беларусь банкаўскую картку з пэўнай сумай і ПІН-кодам, пасьля чаго грошы спакойна здымаюцца ў банкамаце.

Таму цяпер ад дэкрэту церпяць галоўным чынам простыя людзі. Але ж яны ў Беларусі вельмі простыя. Ну вось хто ва Ўкраіне дэкляруе вясельныя грошы? А там запалоханы таксіст Жукоўскі, атрымаўшы патрабаваньне падаць падаткавую дэклярацыю, пайшоў на кансультацыю да юрыста. Той параіў задэкляраваць усё.

Падаткавыя інспэктары, даведаўшыся пра вясельныя грошы, запатрабавалі сьпіс усіх запрошаных на сьвята – 79 чалавек. Таксіст раскідаў суму толькі на трох, але сярод іх пазначыў сваю ўкраінскую цётку. Напэўна, ратаваў іншых суайчыньнікаў ад беларускіх праверак. Але сам патрапіў пад лукашэнкаўскі дэкрэт.

Памаранчавая фінансавая пагроза коштам 2000 баксаў навісла над Беларусьсю. Але ў Гомелі знайшліся героі-ратавальнікі, якія заўжды побач.

© 2000-2011 "Українська правда"

Передрук матеріалів тільки за наявності гіперпосилання на www.pravda.com.ua

Керівник проекту: Георгій Гонгадзе
Головний редактор: Олена Притула
E-mail редакції: ukrpravda@gmail.com
Webmaster: webmaster@pravda.com.ua