Юрій Свірко
Головний редактор газети "Обзор"
Беларуская вясна – Кіеву
23 березня 2008, 16:50
Беларуская дыяспара – найцішэйшая ва Ўкраіне, сьцьвярджае сьвежы кіеўскі часопіс "Корреспондент". Аднак гэтую тэзу ён абгрунтоўвае цытатай кіраўніцы Саюзу беларусаў Украіны Ірыны Аржахоўскай, якая ўпэўненая: "Сярод палітыкаў і ў бізнэсе нас няма".
Здагадваюся, як рагаталі з гэтай фразы шматлікія ўкраінскія бізнэсоўцы, што адносна нядаўна былі жыхарамі Беларусі. Ня хочацца нагадваць пра беларускія карані кіраўнікоў аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М" ці пра дырэктара карпаратыўных камунікацыяў ахметаўскага "Метінвест холдынгу" Ігара Кірылюка. Хочацца думаць, што гэта такі адказ афіцыйнага Менску на кіеўскі фэст "Білоруська весна". Бо спадарыня Аржахоўская са сваім саюзам даўно знаходзіцца пад кантролем беларускай амбасады ў Кіеве.
А ці можа беларускай амбасадзе спадабацца, што на Храшчаціку другі год запар ладзяцца спаборніцтвы сярод аматараў лыжаў на асфальце ды яшчэ на кубак імя Аляксандра Лукашэнкі? Усе ахвотныя ўчора каля ўваходу на станцыю мэтро "Хрещатик" маглі прабегчыся на лыжах, каб падтрымаць пачатак фэсту.
Гісторыя з лыжамі пачалася ў ліпені 2001 году, калі ў гонар свайго новага Дня незалежнасьці Аляксандар Лукашэнка стварыў лыжню на галоўным менскім праспэкце. Вось што напісала тады яго афіцыйная газэта "Советская Белоруссия" (пад загалоўкам "Философия государственности"!!!):
"В заключительном этапе эстафеты за команду Национального олимпийского комитета на лыжероллерах бежал – и уверенно лидировал – Александр Лукашенко. Под ликование тысяч зрителей, которые болели за спортсменов по всей протяженности импровизированной беговой дорожки, Президент продемонстрировал отличную физическую форму, еще раз преодолев трассу – "на бис", но уже на роликовых коньках".
Таму ў Кіеве беларусы, якіх быццам бы ў палітыцы няма, ды ўкраінцы, якія ім спачуваюць, вырашылі зрабіць "лыжы на асфальце" тутэйшай традыцыяй. Але – апрача лыжаў – учора ў Кіеве паказалі дакумэнтальны фільм Антося Цялежнікава пра змаганьне антысавецкіх беларусаў з уладай адразу пасьля вайны, а заўтра ў "Я-галерыі" пакажуць мастацкі фільм Андрэя Кудзіненкі "Акупацыя. Містэрыі" – пра падзеі падчас той жа вайны (уся праграма фэсту "Білоруська весна" – на сайце Belarus.org.ua)
Аднак вайна працягваецца. 22 сакавіка 1943 году была спаленая вёска Хатынь – сымбаль пакутаў Беларусі, вядомы ў СССР ды ўсім сьвеце. Тая ж самая прэзыдэнцкая газэта "СБ", якая захавала сваю назву, але пішацца на першай старонцы "Беларусь Сегодня", надрукавала ў сваім апошнім нумары артыкул да 65-годзьдзя хатынскай трагедыі – sb.by/post/Zdes_ubivali_lyudey/
Галоўная думка артыкулу (але паміж радкоў) – што Хатынь спалілі ўкраінцы. А большая частка публікацыі – пра "одного из главных палачей Хатыни Григория Васюры", які ў лістападзе 1942 году пачаў служыць у 118-м украінскім паліцэйскім батальёне, сфармаваным у Кіеве.
"После освобождения Белоруссии Васюра, ставший гауптманом СС, бежал вслед за немцами на Запад, потом вернулся в СССР. Жил в селе в Киевской области. Похоже, после всех чудовищных злодеяний жизнь была ему совсем не в тягость. Семья, дом, достаток. Был он даже заместителем директора совхоза. И... почетным курсантом Киевского высшего военного инженерного училища связи, которое окончил до войны, – кто в училище знал, что бойкий дедок, охотно рассказывающий разные, почерпнутые из газет, истории про войну, – убийца?"
Цяпер беларуская публіка будзе ведаць, чаму ў гэтым Кіеве на лыжах супраць Лукашэнкі катаюцца.
А взагалі, скільки було таких сіл, як Хатинь – не перерахувати, як в Білорусі, так і в Україні, і Прибалтиці. Тільки Хатинь зробили символом, як Олександра Матросова.