Юшчанка заўтра = Лукашэнка ўчора. Працяг – справа Сяргея Лешчанкі
Беларускіх журналістаў цягаюць па пракуратурах рэгулярна. Напрыклад, Лукашэнка пакрыўдзіўся на мультфільм пра Лукашэнку. Даўно гэта было. Мульт проста атруціў яму існаваньне.
Але неяк жа некалькі гадоў з гэтым ён пражыў. І вось раптам – у першы месяц вясны 2008 году – пракуратура пачынае допыты журналістаў. Больш за тое, сканфіскоўваюць журналісцкія кампутары. Праходзіць пэўны час, і 8 чэрвеня сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры Менску Віктар Шабан, які вядзе крымінальную справу "МультКлубу", паведамляе, што на працягу тыдня справа будзе закрытая, а техніку вернуць гаспадарам.
Справу закрылі. Але прайшоў месяц – а кампутары дагэтуль у пракуратуры. Цікава, Сяргей Лешчанка таксама будзе цэлы месяц у пракуратуру хадзіць, каб распавесьці пра тое, як Юшчанку атруцілі?
Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.



