16 липня 2008, 21:35

Лукашэнка знайшоў сабе Балогу. І шэфа КГБ з Украіны

Пасьля магутнага выбуху на менскім канцэрце ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня, пра віншаваньне зь якім ад Віктара Юшчанкі прэсавая служба апошняга паведаміла аж 14-га ліпеня, Аляксандар Лукашэнка ўзяўся ператрахваць кадры.



Паляцелі з пасадаў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, сакратар рады бясьпекі, шэф КГБ. І вось – новыя прызначэньні.

Цяпер старшынём КГБ Беларусі будзе генэрал-маёр Вадзім Зайцаў, які нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласьці.

Але мяне ўразіла іншае прызначэньне – беларускім Балогам стаў Уладзімер Макей. Цяпер у сьвеце ёсьць адзін кіраўнік прэзыдэнцкай канцылярыі, зь якім я на ты. Іншая справа, што ўжо гадоў восем мы не кантактуем.

Калі мы пазнаёміліся з Макеем у беларускім МЗС, я нават не падазраваў, што ён нарадзіўся ў 1958 годзе – такі ён быў увесь малады й прагрэсыўны. І вучыўся ён у аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі. Але толькі зараз я даведаўся, што ён у часы СССР служыў у вайсковай контрвыведцы ды палкоўнік запасу.

У 1996 годзе Ўладзімера Макея прызначылі прадстаўніком Беларусі ў Радзе Эўропы ў Страсбуры – ён адзін быў філіяй беларускай амбасады ў Францыі.

А ў студзені 1997 году мяне запрасіла ў Страсбур тагачасная старшыня ПАРЭ Лені Фішэр – бюро асамблеі мела вырашыць, што рабіць зь беларускім парлямэнтам пасьля зьмены Канстытуцыі на рэфэрэндуме ды яго фактычнага разгону.

Я быў адзіным журналістам зь Беларусі, якому Лені Фішэр адразу пасьля паседжаньня паведаміла навіну: бюро ПАРЭ вырашыла "прыпыніць, а не адклікаць статус спэцыяльнага госьця" для беларускага парлямэнту. Гэты прыпынак расьцягнуўся на 11 гадоў, а Беларусь – адзіная краіна Эўропы, якую не прынялі ў ПАРЭ.

І як жа я перадаў гэтую навіну ў Менск для незалежных СМІ? Напісаўшы яе на службовым кампутары Ўладзімера Макея ў ягоным службовым кабінэце ў страсбурскім Палацы Эўропы.

Вось так ён дапамагаў беларускай дэмакратыі. Але з 2000 году стаў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі. А цяпер папрацуе беларускім Балогам. Прыблізна з такімі ж мэтамі й паўнамоцтвамі. Дзіўныя шляхі твае...

Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.

ШОК! Как яровые и озиминные сеяли разумное, доброе, вечное в центре Киева

Жена встретила на улице знакомых из 25-й средней школы Киева. Наслушалась ужасов: якобы здание школы на Владимирской, 1 (Андреевский спуск) практически прибрала к рукам какая-то православная секта, у которой офис в кабинете биологии...

Пушкин об испуганной орлице

Духовной жаждою томим, В пустыне мрачной я влачился, - И шестикрылый серафим На перепутье мне явился. Перстами легкими как сон Моих зениц коснулся он...

Чому кандидат від "Свободи" Юрій Левченко захищає російськомовну школу

Ввечері 18 листопада в київській спеціалізованій школі N135 відбулися збори батьків за участі начальника Шевченківського районного управління освіти Євгенії Ярової...

Покращення: сына Арбузова выгоняют из школы! (ОНОВЛЕНО)

Сегодня родительский комитет и педколлектив специализированной школы N135 (Киев, ул. Михаила Коцюбинского, 12-Б, станция метро "Университет") собирают журналистов на пресс-конференцию, на которой расскажут о попытке рейдерского захвата этой школы, где учится и сын первого вице-премьера Сергея Арбузова...

99% украинских гостиниц оказались вне закона?

С 9 ноября действует новая редакция закона Украины "О туризме", который отныне запрещает селить туристов в отели без свидетельства о соответствующей категории...

Повістка для блогерки Федорів на 9 жовтня

Громадянка Федорів Ірина (фахівець з лікарняних листків) викликається як свідок на 13 годину 00 хвилин 9 жовтня 2013 року до судді Шевченківського районного суду м...