Юрій Свірко журналіст, кансультант па мэдыйных, фінансавых, моўных і юрыдычных пытаньнях

Беларуская вясна – Кіеву

23 березня 2008, 16:50

Беларуская дыяспара – найцішэйшая ва Ўкраіне, сьцьвярджае сьвежы кіеўскі часопіс "Корреспондент". Аднак гэтую тэзу ён абгрунтоўвае цытатай кіраўніцы Саюзу беларусаў Украіны Ірыны Аржахоўскай, якая ўпэўненая: "Сярод палітыкаў і ў бізнэсе нас няма".

Здагадваюся, як рагаталі з гэтай фразы шматлікія ўкраінскія бізнэсоўцы, што адносна нядаўна былі жыхарамі Беларусі. Ня хочацца нагадваць пра беларускія карані кіраўнікоў аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М" ці пра дырэктара карпаратыўных камунікацыяў ахметаўскага "Метінвест холдынгу" Ігара Кірылюка. Хочацца думаць, што гэта такі адказ афіцыйнага Менску на кіеўскі фэст "Білоруська весна". Бо спадарыня Аржахоўская са сваім саюзам даўно знаходзіцца пад кантролем беларускай амбасады ў Кіеве.

А ці можа беларускай амбасадзе спадабацца, што на Храшчаціку другі год запар ладзяцца спаборніцтвы сярод аматараў лыжаў на асфальце ды яшчэ на кубак імя Аляксандра Лукашэнкі? Усе ахвотныя ўчора каля ўваходу на станцыю мэтро "Хрещатик" маглі прабегчыся на лыжах, каб падтрымаць пачатак фэсту.

Гісторыя з лыжамі пачалася ў ліпені 2001 году, калі ў гонар свайго новага Дня незалежнасьці Аляксандар Лукашэнка стварыў лыжню на галоўным менскім праспэкце. Вось што напісала тады яго афіцыйная газэта "Советская Белоруссия" (пад загалоўкам "Философия государственности"!!!):

"В заключительном этапе эстафеты за команду Национального олимпийского комитета на лыжероллерах бежал – и уверенно лидировал – Александр Лукашенко. Под ликование тысяч зрителей, которые болели за спортсменов по всей протяженности импровизированной беговой дорожки, Президент продемонстрировал отличную физическую форму, еще раз преодолев трассу – "на бис", но уже на роликовых коньках".

Таму ў Кіеве беларусы, якіх быццам бы ў палітыцы няма, ды ўкраінцы, якія ім спачуваюць, вырашылі зрабіць "лыжы на асфальце" тутэйшай традыцыяй. Але – апрача лыжаў – учора ў Кіеве паказалі дакумэнтальны фільм Антося Цялежнікава пра змаганьне антысавецкіх беларусаў з уладай адразу пасьля вайны, а заўтра ў "Я-галерыі" пакажуць мастацкі фільм Андрэя Кудзіненкі "Акупацыя. Містэрыі" – пра падзеі падчас той жа вайны (уся праграма фэсту "Білоруська весна" – на сайце Belarus.org.ua)

Аднак вайна працягваецца. 22 сакавіка 1943 году была спаленая вёска Хатынь – сымбаль пакутаў Беларусі, вядомы ў СССР ды ўсім сьвеце. Тая ж самая прэзыдэнцкая газэта "СБ", якая захавала сваю назву, але пішацца на першай старонцы "Беларусь Сегодня", надрукавала ў сваім апошнім нумары артыкул да 65-годзьдзя хатынскай трагедыі – sb.by/post/Zdes_ubivali_lyudey/

Галоўная думка артыкулу (але паміж радкоў) – што Хатынь спалілі ўкраінцы. А большая частка публікацыі – пра "одного из главных палачей Хатыни Григория Васюры", які ў лістападзе 1942 году пачаў служыць у 118-м украінскім паліцэйскім батальёне, сфармаваным у Кіеве.

"После освобождения Белоруссии Васюра, ставший гауптманом СС, бежал вслед за немцами на Запад, потом вернулся в СССР. Жил в селе в Киевской области. Похоже, после всех чудовищных злодеяний жизнь была ему совсем не в тягость. Семья, дом, достаток. Был он даже заместителем директора совхоза. И... почетным курсантом Киевского высшего военного инженерного училища связи, которое окончил до войны, – кто в училище знал, что бойкий дедок, охотно рассказывающий разные, почерпнутые из газет, истории про войну, – убийца?"

Цяпер беларуская публіка будзе ведаць, чаму ў гэтым Кіеве на лыжах супраць Лукашэнкі катаюцца.

powered by lun.ua
Коментарі — 10
sima_sim _ 27.03.2008 12:25
IP: 194.44.66.---
У книзі В. Бикова "Доугая дарога дадому" згадується про процес над тими, хто спалив Хатинь – здається, у 1960-х роках, у Гародні. Серед обвинувачених було п"ятеро росіян, двоє українців і ще двоє, здається, казахів.
А взагалі, скільки було таких сіл, як Хатинь – не перерахувати, як в Білорусі, так і в Україні, і Прибалтиці. Тільки Хатинь зробили символом, як Олександра Матросова.
nepstar _ 25.03.2008 12:11
IP: 92.112.82.---
24.03.2008 21:31___ Нацыяналіст
Більше конкретики!Звичайно,тут замало місця для розлогої дискусії,тим більше,що я не знайомий з матеріалами,які Ви згадуєте у своєму коментарі.Жодним чином я не хочу когось відмити, вибілити чи заховати голову в пісок. Що було, те було і нам усім слід розібратися,в міру нашої поінформованості,що ж все-таки було.
Совдепія привчила нас з малих літ ділити все,що пов'язане з війною на "наших" і" німців,"і якщо українці потроху звільяються із цього прокрустового ложа,то білоруси,мені так здається,можливо, через трагічну долю їхньої землі під час війни,а також завдяки "батькє",який використовує історію Великої Вітчизняної війни як фактор,злютованості"нації,продовжують дивитися на ті трагічні події через чорно-білі окуляри.
Просто погляд збоку:проти кого воював Шухевич?Проти совєтів,проти поляків,проти німців проти білорусів,проти мирного населення,проти всіх.Я особисто визнаю злочином лише війну проти мирного населення.Звичайно,держава повинна засуджувати зрадників,які ведуть бойові дії проти неї,але це є злочин лише з точки зору конкретної держави,а для іншої сторони -це солдат,який виконує наказ.Біда в тому,що часто-густо ці накази є злочинними...
І останнє.Особливо це стосується Росії. Вже час зрозуміти,що не може бути однакового ставлення до визначних особистостей в історії будь-якої націі з боку "зацікавлених сторін"
Для італійців Гарібальді -герой, а для австрійців?
Біблійний цар Давид-кат,розбійник,вбивця-святий?!!!
insider _ 24.03.2008 23:59
IP: 213.227.208.---
Юрію, дякую за підтримку і промоцію! це справжній networking!:)
всі фото з акції – http://community.livejournal.com/ua_by/55224.html?view=215992#t215992

в нас ще залишилися цілі лижі!:)
Нацыяналіст _ 24.03.2008 21:31
IP: 77.52.219.---
Нажаль, украінцы ў часе вайны добра "насьлядзілі" на тэрыторыі Беларусі. Той-жа Шухевіч у 1942 г. ваяваў... у Вітэбскай вобл.
Арганізатары паказалі ўвечары фільм "Беларускі рэзыстанс". Там гэтая тэма, аб дзейнасьці ўкраінскіх атрадаў у Беларусі таксама ўздымаецца. Ня трэба хаваць галаву ў пясок. Той жа Шухевіч за дзейнасьць у Беларусі быў прыгавароны БНП да сьмерці. Яны нават ягоную машыну падарвалі ў 1942 г. Аб гэтам у кнізе "Беларускі Рэзыстанс" Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка напісаны. А яны ж госьці гэтага фэстывалю
shu_shu _ 24.03.2008 14:12
IP: 77.122.53.---
На самом деле, Васюра отсидел сразу после войны около 10 лет в лагерях. Но потом – во время хрущевской оттепели – как и многие, был реабилитирован и выпущен на свободу. Поэтому он и вернулся в Украину и тихонько сидел-работал на благо сов.власти.
А жгли дома и деревни как в Беларуси, так и в Украине и немцы, и "свои". В этом вопросе делить нечего. Та же УПА потом разделилась на несколько отрядов почти с прямо-противоположными, порой, трактовками своей миссии: с кем бороться и против кого. Поэтому вешать все на "бандеровцев" – как это сейчас в спорах "правых" и "левых" бывает – категорически не правильно.
Всем, а беларусам особенно, не хватает информации из архивов КГБ и исторических документов. Мы очень многого не знаем. К сожалению...
nepstar _ 23.03.2008 21:23
IP: 92.112.70.---
Стаття залишає по собі більше питань,ніж відповідей.Чому,наприклад,суд над злочинцями відбувся лише через 40 з гаком років після трагедії?Що,не вистачило доказів?І це в Совдепії,де з доказами вини взагалі ніколи не воловодилися,а стосовно гітлерівських посіпак і поготів!Майже всі українці були записані в потенційні "зрадники",і коли я вступав до КПІ в 1980 році,то мусив зазначати в анкеті,що мої батьки перебували на окупованій території,хоча вони тоді ще пішки під стіл ходили.Тому не можна повністю довіряти совєцьким слідчим та правоохоронцям,які "розкручували"цю справу.
Далі.Гауптман СС тікає на Захід, а потім з доброго дива повертається на Україну.Це вже сюжет для "путінського" фільму про війну.Цікаво,як пояснив свою відсутність Васюра компетентим органам,які за набагато меншу провину відправляли людей в кращому разі в Сибір?Адже з німцями тікали не лише злочинці та зрадники,а просто порядні люди,які на дух не переносили большевицьку катівню під назвою СССР.Ніхто з них не повернувся,а гауптман СС,бач. повернувся.Він не боявся викриття,він не боявся смерті.Чому?Можливо, у нього була дуже добра легенда.Але хто ж тоді створив для нього цю легенду?
З тексту статті незрозуміло,що ж це був за батальйон?Поліцейський.каральний чи,як вказано в кінці статті – эсэсаўскія фармаваньні?У всякому разі,члени цього батальйону не могли бути членами СС,скоріше "відрядженими".Також і Васюра,мені видається,не був "повноцінним "есесівцем.інакше б його звання було "гауптштурмфюрер".
Арій _ 23.03.2008 19:18
IP: 77.123.143.---
Поздоровляю всіх Право-Славних з Дажбожим Великоднем!
Юрій Свірко _ 23.03.2008 19:18
IP: 62.80.179.---
www.svaboda.org:

Васіль Зданюк, колішні карэспандэнт часопісу "Советский воин" – адзін з трох беларускіх журналістаў, якія былі дапушчаныя на паседжаньні Вайсковага трыбуналу ў Менску ў 1986 годзе. На працэсе, які праходзіў у невялікай залі трыбуналу Беларускай вайсковай акругі на вуліцы Фрунзэ, 8, разглядалася 14-тамовая справа аб злачынствах 118-га ўкраінскага карнага батальёну.

Гэты карны батальён і меў беспасярэдняе дачыненьне да хатынскай трагедыі. Ён быў сфармаваны ў 1942 годзе пад Кіевам з кантынгенту завэрбаваных савецкіх ваеннапалонных. Акрамя ўкраінцаў, у яго ўваходзілі расейцы, беларусы, татары, прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

Калі батальён перадысьлякаваўся пад Плешчаніцы, на службу ў яго паступілі і мясцовыя жыхары. Начальнікам штабу батальёну быў украінец Рыгор Васюра. Усей апэрацыяй на месцы кіравалі немец Эрых Кёрнэр і паляк Канстанты Смоўскі.

Паводле Васіля Зданюка, каб не фатальны зьбег абставінаў, Хатынь наўрад ці была б спаленая:

"Дзесьці 21 сакавіка ў Хатыні пераначавалі тры непаўналетнія хлопцы-партызаны. Раніцай яны выйшлі на дарогу, каб пастраляць. І трэба было здарыцца, каб у гэты час на вакзал везьлі гаўптманфюрэра Вёльке, алімпійскага чэмпіёна 1936 году ў кіданьні ядра, любімца фюрэра. І гэтыя хлопцы зь першага стрэлу забіваюць любімца фюрэра".

Пасьля пальбы партызаны ідуць назад у Хатынь і пакідаюць свае сьляды на сьнезе. Калі ў Плешчаніцах становіцца вядома пра забойства Вёлке, на месца здарэньня прыбываюць эсэсаўскія фармаваньні. Спачатку расстрэльваюць мірных сялянаў зь вёскі Козыры. А потым па партызанскіх сьлядах карнікі рушаць у бок Хатыні. Вынік усім вядомы.

Ні ў 1986-м, ні ў 1987-м, ні ў 1988 матэрыялы Зданюка і ягоных калегаў ня ўбачылі сьвету. Прычынай таму сталі хадайніцтвы ў Палітбюро першых сакратароў ЦК кампартыяў Беларусі і Ўкраіны Сьлюнькова ды Шчарбіцкага.
svarga _ 23.03.2008 19:07
IP: 89.252.3.---
Нє, якщо є факти про участь українців в німецьких каральних операціях, то треба це дослідити.

І з"ясувати, було чи не було.

До речі у Е. Клімова в "Иди и смотри" ця тема "вскользь" проскакувала.
veras _ 23.03.2008 18:38
IP: 77.123.175.---
В Киеве катаются, потому что делать нечего. А для Луки это пиар.
Уряд реформ366 Україна та Європа1001 Aтака Путіна1153 Корупція1227 Свобода слова561
АВТОРИЗАЦІЯ І ВХІД ДЛЯ АВТОРІВ


УвійтиСкасувати
Якщо ви новий читач, будь ласка, зареєструйтесь
Забули пароль?
Ви можете увійти під своїм акаунтом у соціальних мережах:
Facebook   Twitter