26 жовтня 2012, 00:14

"Тая ж абсалютная млявасць і абыякавасць да жыцця і падзей, якія разгортваюцца вакол пакуль што адзінай дзяржаўнай мовы".

Украінскі дэпутат: Не хочам, каб з нашай мовай стала так, як з беларускай

Еўрарадыё разбіралася, што перашкаджае беларускай мове стаць рэгіянальнай ва Украіне.

Аўтар: Зміцер Кустоўскі 25.10.2012 11:40

Пасля ўвядзення закона аб мовах украінскія дэпутаты пачалі "легалізаваць" рускую мову і надаваць ёй статус рэгіянальнай. Рэгіёны, якія ўжо прынялі рускую змогуць, весці на ёй усе дакументы, судаводства, а таксама выкарыстоўваць у тэлевяшчанні. А хутка ў некаторых абласцях разам з украінскай прыйдзецца выкарыстоўваць балгарскую, польскую а, магчыма, і венгерскую мовы.

Праўда, з існаваннем такога закона пагаджаюцца не ўсе. Бо лічаць, што адзіным яго вынікам стане ўціск адзінай дзяржаўнай мовы, украінскай, за кошт расійскай мовы.

"Бачым, як у некаторых украінскіх абласцях ужо прынята рашэнне аб выкарыстанні ў якасці рэгіянальнай мовы рускай. Людзі з'яўляюцца закладнікамі большасці, якая стварылася ў Радзе. Спасыланне аўтараў закона на міжнароднае заканадаўства зусім не правільнае. Бо ў нас руская мова не з'яўляецца знікаючай", – распавядае Еўрарадыё народны дэпутат Украіны Юрый Адарчанка, адзін з тых, хто галасаваў супраць "закона аб рэгіянальных мовах".

Па яго словах, закон прымаўся са шматлікімі парушэннямі. Таму ўжо зараз у адміністрацыйных судах знаходзяцца скаргі.

"Я ўпэўнены, што сёння ўкраінцы абураныя прыняццем гэтага праекта. Большасць украінцаў па апытаннях не падтрымлівае прыняцця такога закона. А як можа быць? Ну ў вас, у Беларусі, вядома... мы не хочам, каб было так, як у вас. Нам не падабаецца так. У тым ліку і тое, што адбылося з дзяржаўнай мовай. Яна знікае ў вас па сутнасці", – працягвае Юрый Адарчанка.

У той час балгары Адэскай вобласці таксама звярнуліся ў суд. Яны патрабуюць прызнання балгарскай мовы рэгіянальнай. У заходніх рэгіёнах Украіны загучалі прапановы палічыць рэгіянальнымі польскую мову альбо венгерскую. А рускай ужо надалі такі статус у некаторых абласцях. Што дзіўна, катэгарычна супраць увядзення рускай мовы выказаліся ў Нежыне, што ў Чарнігаўскай вобласці.

"Па апытанні, якое было праведзена ў 2011 годзе, 70 з лішнім адсоткаў выказаліся за тое, што ўкраінская мова для іх родная. Я думаю, што большасць і Чарнігаўскай вобласці выказалася за тое, што ўкраінская мова родная і мусіць быць адзінай дзяржаўнай на тэрыторыі не толькі вобласці, але і ўсёй тэрыторыі Украіны", – кажа Максім Багрынцаў з фракцыі "Бацькаўшчына". Ён першы ў Нежынскай гарадской радзе быў супраць увядзення рэгіянальных моваў.

Дарэчы, беларуская мова таксама мае ўсе шансы стаць рэгіянальнай (яна ўваходзіць у спіс з 18 моваў, на якія распаўсюджваецца закона аб мовах – заўв.Еўрарадыё) у рэгіёнах, дзе беларуская меншасць складае не менш за 10%. Але пра прапановы зрабіць беларускую мову рэгіянальнай, хаця б у той жа Чарнігаўшчыны, не чулі.

"Беларусы такія людзі, якія вельмі добра асімілююцца ў любой краіне і не вельмі хочуць праяўляць нейкія свае нацыянальныя асаблівасці. Па-другое, Мінюст Украіны хлусіць Радзе Еўропы, што ніводзін беларус увогуле ніколі не хацеў, каб было школьнае навучанне па-беларуску", – кажа незалежны журналіст Юрый Свірко, які пераехаў ва Украіну з Беларусі ў 2005 годзе.

Пасіўнасць беларусаў ва Украіне здзіўляе, калі палічыць, што беларусы з'яўляюцца другой нацыянальнай меншасцю ў краіне пасля расіян.

Але ўкраінцам таксама няма чаму радавацца. Бо іх чакае тое ж, што ўжо прайшло ў Беларусі альбо ў Расіі, лічыць Юрый Свірко.

Юрый Свірко: "Але ўсё, што робіцца ва Украіне, вельмі нагадвае тое, што адбывалася ў Беларусі ў сярэдзіне 90-х. Я не ведаю, ці, сапраўды ўкраінцы хочуць, каб беларуская сітуацыя тут не паўтарылася. Але фактычна яны не хочуць, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Тая ж абсалютная млявасць і абыякавасць да жыцця і падзей, якія разгортваюцца вакол пакуль што адзінай дзяржаўнай мовы".

Нагадаем, для надання мове статусу рэгіянальнай патрэбна, каб большасць дэпутатаў мясцовай рады падтрымала такое рашэнне.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/ukrainski-deputat-ne-hocham-kab-z-nashay-movay-stala-tak-yak-z-belaruskay-121444

ШОК! Как яровые и озиминные сеяли разумное, доброе, вечное в центре Киева

Жена встретила на улице знакомых из 25-й средней школы Киева. Наслушалась ужасов: якобы здание школы на Владимирской, 1 (Андреевский спуск) практически прибрала к рукам какая-то православная секта, у которой офис в кабинете биологии...

Пушкин об испуганной орлице

Духовной жаждою томим, В пустыне мрачной я влачился, - И шестикрылый серафим На перепутье мне явился. Перстами легкими как сон Моих зениц коснулся он...

Чому кандидат від "Свободи" Юрій Левченко захищає російськомовну школу

Ввечері 18 листопада в київській спеціалізованій школі N135 відбулися збори батьків за участі начальника Шевченківського районного управління освіти Євгенії Ярової...

Покращення: сына Арбузова выгоняют из школы! (ОНОВЛЕНО)

Сегодня родительский комитет и педколлектив специализированной школы N135 (Киев, ул. Михаила Коцюбинского, 12-Б, станция метро "Университет") собирают журналистов на пресс-конференцию, на которой расскажут о попытке рейдерского захвата этой школы, где учится и сын первого вице-премьера Сергея Арбузова...

99% украинских гостиниц оказались вне закона?

С 9 ноября действует новая редакция закона Украины "О туризме", который отныне запрещает селить туристов в отели без свидетельства о соответствующей категории...

Повістка для блогерки Федорів на 9 жовтня

Громадянка Федорів Ірина (фахівець з лікарняних листків) викликається як свідок на 13 годину 00 хвилин 9 жовтня 2013 року до судді Шевченківського районного суду м...