Расея – гэта паразіт на целе ''Газпрама''
Мне вельмі спадабалася ідэя пісаць блог па-беларуску! Гэта цудоўна!...
Хачу распавесцi адну гісторыю, якая здарылася са мною на пачатку лютага. Мяне паклікалі на "круглы стол" у РГГУ (Расейскі дзяржаўны гуманітарны універсытэт) па паліталогіі – там гаварылі, чаму Саюз Расеі ды Беларусі не ажыў, як над ім не варажылі.
Ну, зразумела, чаму: гэта была схема "газ у абмен на рыторыку". Расейскі газ на беларускую прарасейскую рыторыку. У 1996 годзе гэта рыторыка была вельмі патрэбная Барысу Ельцыну перад выбарамі для прываблення выбарцаў. Але ж ён (Саюз Расеі ды Беларусі) так і застаўся мертвым, вось толькі гэты праект не даў "захлапнуцісь" Балтыйска-Чарнаморскаму Саюзу (лімітрофу).
І я кажу гэтым палітолагам: "Давайце будзем шчырыя – такі беларускі лёс: Беларусь – гэта паразіт на целе Газпрама"! І тады адзін мой сябра – вядомы расейскі палітолаг – гаворыць: "Шчырымі дык шчырымі: я думаю, што гэта Расея – паразіт на целе Газпрама!"
Вось так...
Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.