З Новым годам, Рэспубліка Белару... Ру?... Украіна! + Лукашэнку павіншаваў Януковіч
"Адчувайце сябе як дома!"
Нягледзячы на шматлікія намаганьні (у тым ліку некаторых камэнтатараў ды нават аўтараў у блогах УП) зрабіць так, каб я сябе пачуваў ва Ўкраіне менавіта госьцем,
я ўсё часьцей адчуваю сябе дома – на жаль, у палітычным сэнсе. І таму ўсё часьцей хочацца адсюль зьехаць, як я зьехаў 6 гадоў таму зь Беларусі.
Яшчэ ў красавіку 2010-га я пісаў:
24.04.2010 18:19 _ Юрій Свірко
''Украина для тебе''. Енакомыслящие и деукраинизация на марше
http://blogs.pravda.com.ua/authors/svirko/4bd30be9d06f6/
Были и наезды на Конституционный суд, и формирование лукашенковской коалиции в парламенте – вплоть до избиения и насильной эвакуации неугодных депутатов из зала заседаний Верховного Совета. А впоследствии оппозиционеров просто исключили из состава парламента, переименовав остаток в палату представителей.
То, что будет происходить в Украине в ближайшее время, можно отследить по событиям в Беларуси в середине 90-х.
Але ж няма прароку ў сваёй айчыне. Хаця шмат хто нагадвае мне пра мае нібыта прароцтвы ў тым жа тэксьце:
В шахматы – шахматными досками или бейсбольной битой. В шашки – дымовые или с саблями. В домино – костями с переломами.
Дымавыя шашкі былі ў Вярхоўнай Радзе праз два дні пасьля гэтай публікацыі, пераломы – пад канец году.
Вядома, зачыстка кіеўскага Майдану ад пратэстоўцаў-прадпрымальнікаў яшчэ не дацягвае ад зачысткі менскай плошчы Незалежнасьці ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
І Юлія Цімашэнка пакуль яшчэ на волі, а ў Беларусі роўна палова кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта сядзіць у турме.
Але... "строим новую страну".
Яшчэ нічога не пабудавалі, а ўжо ўсіх пастроілі.
З Новым годам, новая краіна – У-краіна! Амаль што брэнд - U-turn. http://www.imdb.com/title/tt0120399/
Усё як у кіно: A drifter becomes entangled with a femme fatale and her husband after his car breaks down in their small Southwest town.
Ёсьць тут і "фам фаталь", якая любіць сядзець у пракуратуры па 10 гадзін на дзень, і маленькае мястэчка на паўднёвым захадзе (дагэтуль сталіца Паўднёва-Заходняй чыгункі – http://www.swrailway.gov.ua).
Усё як у кіно. Чым далей, тым страшней.
З Новым годам, Украіна – Беларусь у нацыянальным строі.
P.S. Строй па-беларуску – гэта касьцюм на обшчэпанятным.
P.P.S. Александра Лукашенко с победой на президентских выборах поздравил Президент Украины Виктор Янукович.
"Уверен, что с Вашим переизбранием на пост Президента Республики Беларусь сотрудничество между нашими государствами получит новый практический импульс. Активная динамика взаимодействия позволит реализовать масштабные проекты на благо украинского и белорусского народов", – подчеркнул Виктор Янукович.
http://president.gov.by/press107175.html#doc
Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.




