31 січня 2013, 09:08

Юры Свірко: У справе Гангадзэ паставілі кропку, якая можа ператварыцца ў коску

30.01.2013

Замежжа

Пячэрскі суд Кіева паставіў афіцыйную кропку ў забойстве ўкраінскага незалежнага журналіста Георгія Гангадзэ. Але родныя журналіста, калегі ды ўкраінскае грамадства дагэтуль задае пытанні па справе дванаццацігадовай даўніны, адказы на якія не былі агучаныя ні ў часе следства над выканаўцамі забойства, ні ў сценах суда падчас працэсу.

У справе забойства стваральніка незалежнай газеты "Украінская Праўда" многа паралеляў са справай Змітра Завадскага ў Беларусі, – кажа беларускі незалежны журналіст з Кіева Юры Свірко.

- Забойства Георгія Гангадзэ абылося ў верасні 2000 года. Гэта значыць, больш за 12 гадоў таму. І ўсе гэтыя гады Украіна рабіла і робіць выгляд, што яна расследуе гэтую справу. Я знайшоў шмат паралеляў са справаў пра забойства Змітра Завадскага ў Беларусі. Яго таксама забілі ў 2000 годзе і таксама дагэтуль невядома, што з ім адбылося. Фактычна невядома, што адбылося з Георгіем Гангадзэ. Як у справе Завадскага, спачатку знайшлі выканаўцаў ніжняга ўзроўню. У Беларусі засудзілі нейкіх вайскоўцаў Міністэрства ўнутраных спраў. Гэтак і ва Украіне, фактычна неўзабаве пасля "памаранчавай" рэвалюцыі, засудзілі трох выканаўцаў забойства Георгія Гангадзэ. Гэта Кастэнка, Пратасаў і Паповіч. Практычна яны прыйшлі з павіннай у Міністэрства ўнутраных спраў, яшчэ ў 2005 годзе, адразу пасля перамогі Віктара Юшчанкі. Але ёсць розныя ўзроўні выканаўцаў. Гэта значыць, шарагоўцы, потым кіраўнікі гэтых шарагоўцаў, але ўсе нітачкі вядуць на самы верх. Думаю, што не памылюся, калі скажу, што ў Беларусі гэтак сама. І ва Украіне загады пра забойства аддавалі найвышэйшыя дзяржаўныя асобы. І фактычна абодвух журналістаў, што Завадскага, што Гангадзэ, забіла дзяржава. А вядома, што дзяржава не можа прызнаць сама сябе вінаватый, таму і цягнуцца гэтыя ўсе працэсы па 12 гадоў і больш. І не факт, што яны калі-небудзь скончацца.

РР: Напачатку 2000-х гадоў з'явіўся гэты знакаміты аўдыёзапіс з голасам падобным да прэзідэнта Леаніда Кучмы. Які рэзананс выклікала гэтая справа ва ўкраінскім грамадстве?

- Справа выклікала вельмі вялікі рэзананс. Гэта фактычна была адзіная справа, якая потым прывяла да выбараў і да паразы Леаніда Кучмы, тагачаснага прэзідэнта Украіны, і да паразы ягонага стаўленіка Віктара Януковіча, я маю на ўвазе "памаранчавую рэвалюцыю", падзеі 2004 года. Менавіта тады пачалася акцыя "Украіна без Кучмы" і фактычна прэзідэнта Кучму абвінавачвалі менавіта ў забойстве Георгія Гангадзэ. Адбываліся розныя мітынгі, хадзілі дэманстрацыі з партрэтамі зніклага журналіста і пытаннем "Дзе Гангадзэ?". Фактычна адказ на гэтае пытанне ведала ўся Украіна, ведаў увесь свет, але на сёння мы маем толькі першы вырак тром выканаўцам, які адбыўся яшчэ некалькі гадоў таму, і свежы вырак міліцэйскаму генералу Аляксею Пукачу, якога засудзілі на пажыццёвы тэрмін. Справа Гангадзэ вельмі знакавая. Яна ўскалыхнула ўсю супольнасць Украіны, асабліва журналісцкую супольнасць, і ўсе журналісты былі вельмі зацікаўлены ў тым, каб расследаванне адбылося. На жаль, расследавання, як таго, усё ж такі не адбылося, таму што невядома: хто ж замоўнік? Дагэтуль няма адказу на гэтае пытанне. І суд над Пукачам, які нядаўна скончыўся, быў закрытым. Закрытым і для прэсы, і ад усіх. Таму фактычна мы дагэтуль нічога не ведаем, што казаў там сам забойца Пукач. Ужо можна яго так называць – забойца. Украінскія СМІ амаль што не паведамілі пра цікавы эпізод. Пукач сцвярджаў, што забіў Гангадзэ выпадкова, але забіў падчас так званага допыту ў лесе. Які гэта можа быць допыт, я не ведаю, але нібыта Гангадзэ прызнаў, што атрымаў 400 тысяч даляраў ад амерыканскай амбасады за тое, каб перадаваць нейкую інфармацыю пра прэзідэнту Кучму і ягоная атачэнне, там яшчэ штосьці рабіць. Гэта вельмі цікавы эпізод, але нават пра гэты цікавы эпізод украінскія СМІ не па паведамляюць.

РР: На старонцы інтэрнэт-партала газеты "Украінская Праўда", якая была стораная Георгіем Гангадзэ, ёсць таксама такая зацемка з суда, пра тое, што Аляксей Пукач нібыта на прысуд адрэагаваў словамі, што згодзіцца на яго толькі тады, калі побач з ім на лаве падсудных будзе Кучма і Уладзімір Літвін. Ці вы лічыце, што гэтая справа працягнецца, ці на асуджэнні непасрэдных выканаўцаў яна завершыцца афіцыйна?

- Я думаю, што працягу не будзе. Гэтак сама думае маці Георгія Гангадзэ Леся Гангадзэ, якая жыве ў Львове. Яна сказала, што суд усё зрабіў, каб пахаваць гэтую справу і каб усё скончылася на Пукачы. Сутнасць у чым? Пукач сказаў, што забіў Георгія Гангадзэ, выконваючы загад тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Краўчанкі. Але сам Краўчанка скончыў жыццё самагубствам у 2005 годзе. Я ў той час пераехаў з Беларусі ва Украіну і памятаю, як выклікалі Краўчанку, як былога міністра ўнутраных спраў на допыт у Генальную пракуратуру, і замест таго, каб прыйсці на допыт, ён нібыта скончыў жыццё самагубствам. Пры гэтым было два стрэлы з пісталета. Што гэта за смагубства, калі два разы чалавек у сябе страляе... Там ёсць яшчэ шмат розных дэталяў. А таксама паведамлялася, што Краўчанка пакінуў перадсмяротную запіску, маўляў, ва ўсім вінаваты прэзідэнт Кучма. Што Краўчанка стаўся ахвярай інтрыгаў з боку прэзідэнта Кучмы і ягонага атачэння. Усе тады гэта звязалі з забойствам Георгія Гангадзэ і з загадамі, якія аддаваў Кучма, але Кучму дагэтуль ніхто фактычна не дапытаў. Той самы Пячорскі суд, які абвясціў вырак Аляксею Пукачу, фактычна закрыў крымінальную справу супраць Леаніда Кучмы. На жаль, ва Украіне судоў як такіх няма. Я асабіста ведаю суддзю Мельніка, які быў старшынёй на працэсе, і гэта такі чалавек, які неўзабаве мае стаць суддзёй Апеляцыйнага суду горада Кіева. І фактычна гэты працэс быў для яго чарговым трамплінам да гэтай пасады. Ён выкаў усё, як мае быць. І цяпер пойдзе па кар'ернай лесвіцы далей.

РР: Віктар Юшчанка, калі прыходзіў да ўлады, казаў, што справа Гангадзэ будзе расследавана. Пасля прыйшоў Віктар Януковіч. Гэтая справа таксама вялася. Скончылася яна вось гэтым прысудам Аляксею Пукачу. Ці ёсць ва Украіне палітычныя сілы, якія давядуць гэтую справу сапраўды да канца?

- Я думаю, што такія палітычныя сілы ёсць, але наўрад ці гэтыя сілы зараз маюць нейкі ўплыў і ўладу. Я думаю, што тоя сама партыя "Бацькаўшчына", на чале якой стаяла Юлія Цімашэнка, калі хацела, дык давяла б гэтую справу да канца. Тут не толькі справа ў забойстве Гангадзэ. Справа ў тым, што ва Украіне проста няма судовай сістэмы. Для таго, каб давесці справу Гангадзэ да канца, трэба перабудаваць суды – фактычна знішчыць цяперашнюю сістэму і пабудаваць сапраўдныя суды ад пачатку. Няма пракуратуры, як такой, няма міліцыі, як такой, я ўвогуле не разумею, як украінская міліцыя можа называцца нейкімі праваахоўчымі структурамі, калі кіраўніцтва гэтай міліцыі забівала журналістаў і гэта прызнаў нават украінскі суд. Гэта ўжо не міліцыя, гэта нейкая крымінальная банда, і спадзявацца на тое, што гэтая крымінальная банда будзе расследаваць злачынствы чальцоў гэтай банды, – абсалютна бесперспектыўна. Трэба каб ва Украіне адбыліся вельмі значныя палітычныя рэформы. Я лічу, што галоўная рэфома, якая мае адбыцца ва Украіне, – судовая. Пакуль што я не бачу напрацовак у гэтым кірунку. А што да сілаў, якія могуць гэта ажыццявіць, зараз набірае папулярнасць, як яе тут называюць, нацыяналістычная партыя "Усеўкраінскае аб'яднанне "Свабода", якую ачольвае Алег Цягнібок, яны шмат чаго дэкларуюць, але пакуль што я не бачу нейкіх рэальных крокаў, не бачу напісання адпаведных законапраектаў, якія дапамаглі б Украіне пазбавіцца гэта крымінальнай сістэмы і ставарыць сапраўдную судоваю і паліцэйскую сістэму, якая б дазваляла абараняць правы грамадзян.

У 2008 годзе на тэрміны 12 і 13 гадоў зняволення былі прысуджаныя трое супрацоўнікаў Дэпартаменту знешняга сачэння ды крымінальнай разведкі. Днямі да пажыццёвага зняволення прысуджаны кіраўнік гэтага дэпартамента, генерал Аляксей Пукач. Аўдыёзапіс перамоваў былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы з тагачаснымі кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Літвіном ды міністрам унутраных спраў Юрыем Краўчанкам аб тым, што рабіць з Геогіем Гангадзэ, – суд пад увагу так і не прыняў.

Гутрарыў Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя.

http://racyja.eu/index.php?id=107&zoom=9645

Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.

ШОК! Как яровые и озиминные сеяли разумное, доброе, вечное в центре Киева

Жена встретила на улице знакомых из 25-й средней школы Киева. Наслушалась ужасов: якобы здание школы на Владимирской, 1 (Андреевский спуск) практически прибрала к рукам какая-то православная секта, у которой офис в кабинете биологии...

Пушкин об испуганной орлице

Духовной жаждою томим, В пустыне мрачной я влачился, - И шестикрылый серафим На перепутье мне явился. Перстами легкими как сон Моих зениц коснулся он...

Чому кандидат від "Свободи" Юрій Левченко захищає російськомовну школу

Ввечері 18 листопада в київській спеціалізованій школі N135 відбулися збори батьків за участі начальника Шевченківського районного управління освіти Євгенії Ярової...

Покращення: сына Арбузова выгоняют из школы! (ОНОВЛЕНО)

Сегодня родительский комитет и педколлектив специализированной школы N135 (Киев, ул. Михаила Коцюбинского, 12-Б, станция метро "Университет") собирают журналистов на пресс-конференцию, на которой расскажут о попытке рейдерского захвата этой школы, где учится и сын первого вице-премьера Сергея Арбузова...

99% украинских гостиниц оказались вне закона?

С 9 ноября действует новая редакция закона Украины "О туризме", который отныне запрещает селить туристов в отели без свидетельства о соответствующей категории...

Повістка для блогерки Федорів на 9 жовтня

Громадянка Федорів Ірина (фахівець з лікарняних листків) викликається як свідок на 13 годину 00 хвилин 9 жовтня 2013 року до судді Шевченківського районного суду м...