28 грудня 2010, 10:46

Голос правди з Білорусі: Лукашэнка=Сталін?

Просунуті журналісти можуть назвати інформацію, яку публікую нижче, застарілою. Можливо, саме тому низка наших ЗМІ відмовили авторові у публікації матеріалу. Але моя думка проста: злочини проти людини, особистості, проти свободи – не мають терміну давності. Тому й розміщаю допис. Перш за все тому, що він правдивий і спрямований проти диктатури. Багатьом українцям варто це прочитати і замислитися – що може статися і в нашій країні, якщо громадськість не контролюватиме кожен крок влади, особливо теперішньої – схильної до диктаторських методів управління.

Я свідомо не перекладаю тексту українською, бо впевнений – кожен нормальний українець легко зрозуміє білоруську мову. Як і інші мови слов'янського кореня. А тим, "для каво сущєствуєт толька адін язик", цього читати не обов'язково – однаково нічого не зрозуміють.



Лукашэнка=Сталін?

*хроніка рэпрэсій пасьля беларускіх выбараў

Беларуская лібералізацыя падчас прадвыбарнай кампаніі не сталася для дыктатара апошняй восеньню, але скончылася рэпрэсіямі 37 га году. Пачынаючы з закрыцьця выбарчых участкаў пачалося "новае жыцьцё": заведзена 22 крымінальныя справы, болей за 640 чалавек сядзяць на сутках або атрымалі штрафы, паўсюдна адбываюцца ператрусы. Але падрабязьней.

20га сьнежня міністр унутраных справаў заявіў Першаму Нацыянальнаму тэлеканалу, што ў несанкцыянаванай акцыі пацярпела больш за 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія шпіталізаваны з рознымі траўмамі. У іх пераломы рук, ног, насоў, збітыя іншыя часткі цела. Небаракі!

А вось, што робіцца насамрэч. На сёньняшні момант 7 з дзевяці апазыцыйных кандыдатаў падазраюцца ў арганізацыі ды ўдзеле ў масавых беспарадках, што паводле беларускага Крымінальнага Кодэкса пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін аб 5 да 15 год. У сьпісе падазраваных таксама давераныя асобы, каардынатары кампаній, прэс сакратары, 20цігадовая намесьніца старшыні моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", былы міліцыянт, што спрабаваў спыніць АМАП, рэдактарка навінавага парталу Хартыя'97. Большасьць падазраваемых утрымліваецца ўва ўнутранай турме КДБ, гэтак званай "амэрыканцы". Іншыя ўдзельнікі мірнага шэсьця, што трапілі пад дубінкі АМАПу зьмяшчаюцца па спецпрыёмніках-размеркавальніках, некаторым давялося 2 сутак правесьці ў халодным аўтазаку без піцьця ды ежы. Зазначым тут, што мноства людзей зьвярнулася ў траўмпункты, а зараз многіх выпісваюць ды пераводзяць у турмы, нават калі лекаваньне яшчэ ня скончанае. Апошнім часам практыкуюцца выклікі на допыты ў КДБ адразу з СІЗА. Трое актывістаў "Маладога Фронту" былі затрыманыя напярэдадні выбараў. Ім інкрымінуецца злоснае хуліганства, за быццам бы зьбіцьцё кагосьці ланцугамі. Няма чаго і казаць, што гэта лухта.

Кантралюецца ўсё. Пачалося з пагрому офісаў апазыцыйных партый у тую ж крывавую ноч 19 сьнежня. Прыходзілі дахаты і забіралі самых заўважных актывістаў, якія здолелі пакінуць Плошчу. Блякаваліся інфармацыйныя незалежныя парталы: працавала, бадай, адна "Наша Ніва", якая была пераведзена ў тэставы рэжым. Некаторыя сайты нават пасьля аднаўленьня працуюць не напоўніцу з тае простай прычыны, што іх рэдактары сядзяць. Дарэчы, садзілі ўсіх без разбору: журналістаў, замежных грамадзян (сярод якіх ёсьць і ўкраінец, асуджаны на 10 сутак), праваабронцаў. На наступны дзень па дзяржаўных тэлеканалах паказалі прызнаньне кандыдата ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, у якім гаворыцца, што ён на плошчу Незалежнасьці не запрашаў, і што асуджае дзеяньні іншых кандыдатаў. Заўважым, што выгляд у яго быў стомлены, а тэкст ён чытаў па паперы і не ўздымаючы вачэй. Іншае прызнаньне паступіла ад былога лейтэнанта Аляксандра Класкоўскага. Нагадаем, ён спыняў АМАПаўцаў, крытыкуючы іх дзеяньні супраць мірнага шэсьця. Праз некалькі дзён пасьля Плошчы да Класкоўскага завіталі супрацоўнікі КДБ. Неўзабаве ён выступіў з абвяржэньнем сваіх паводзін, "прызнаўся", што быў нецьвярозы, а таксама "выбачыўся" за такія паводзіны перад "рабятамі" з АМАПу.

Узяліся за студэнтаў: вельмі верагодна, што тыя, хто зараз адбывае пакараньне на сутках, будуць адлічаныя. Таксама мне стала вядомым, што у некаторых ВНУ студэнтаў выклікаюць у дэканаты з-за "антыдзяржаўных" статусаў у сацыяльных сетках. Нядаўна былі ператрусы ў юрыста царквы "Новае жыцьцё", а таксама зьнялі з цягніка ды дапыталі ў КДБ дзяўчыну, якая вярталася з Вільні.

У стылі сталінскіх часоў і фальшаваньне з Някляеўскім мікрааўтобусам. Нагадаем, кандыдат на прэзыдэнта меў прывезьці на Кастрычніцую плошчу, дзе а 20 гадзіне зьбіраліся людзі, гукавую апаратуру. У калёне, у якой ён ішоў, былі і журналісты. Але амаль адразу на яго кінуліся. Пры гэтым у ход пайшла гукавая граната, а журналістам "чорныя людзі" загадалі выключыць камэры ды легчы тварам у сьнег. Апаратуру канфіскавалі, а кандыдата даставілі спачатку ў офіс кампаніі, а потым у больніцу, бо ён страціў прытомнасьць. Далей яго ў коўдры на вачах у жонкі вынеслі сем чалавек у цывільным. Значна пазьней стала вядома, што ён – у "амэрыканцы". А ўжо на наступны дзень на сайце МУС можна было назіраць фотаздымкі канфіскаваных рэчаў – набор баевіка. Фантазіі спэцслужбаў няма межаў, а вось якасьць працы не заўсёды добрая. Паказальныя здымкі: на скрыні "Празрыстыя выбары" і пад сьцяжком "Zа Някляева" (пэўна, для большай даходлівасьці) месьцяцца гранаты, кактэйлі Молатава, газавыя балёнчыкі і нават два пісталеты. Не кажучы ўжо аб знакамітых металічных штырах, якімі дзяржпрапаганда напярэдадні прапаласкала мозг сваім глядачам.

Зараз вядома, што ў некаторых людзей за кратамі знаходзіцца палова сям'і, што дагэтуль невядома, дзе месьцяцца некаторыя з мітынгоўцаў, а камэры перапоўненыя. "Amnesty International" занепакоена станам Андрэя Саньнікава, у якога зьявіліся новыя і вельмі небясьпечныя для жыцьця траўмы за час утрыманьня ў турме КДБ. Таксама да ягонай цешчы зьвярнуліся ворганы апёкі з прапановай, каб бабуля аформіла апэкунства над трохгадовым унукам Даніілам. Нагадаем, што маці Данііла, журналістка і жонка Саньнікава таксама зараз знаходзіцца ў "амэрыканцы". Жонка жорстка зьбітага кандыдата Уладзіміра Някляева патрабуе доказаў аб тым, што муж жывы, бо адвакат ня можа сутсрэцца зь ім ужо некалькі дзён. У інтэрнэце днямі зьявілася відэа, дзе АМАПаўцы спрабуюць адкачаць чалавека, імі зьбітага, які не падае прызнакаў жыцьця. Лёс гэтага чалавека па-ранейшаму невядомы. Але што ёсьць сур'ёзныя пашкоджаньні ад дубінак АМАПу, дык дакладна. Гэта і дзяўчына з гематомай, якую аднак перавялі ў турму і іншая студэнтка, у якой раструшчаная костка на назе, і невядома, ці пасьля апэрацыі ўсе функцыі адновяцца.

Быў арганізаваны камітэт дапамогі вязьням. Можна іх падтрымаць і каля сьцен СІЗА па вуліцы Акрэсьціна. Людзі зьбіраюцца са сьвечамі і сьпяваюць Калядкі. 24 сьнежня такая несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці скончылася затрыманьнямі. Улада цісьне па ўсіх напрамках адначасова. Створаныя ўмовы татальнага страху і непрадказальнасьці ў дзеяньнях спэцслужбаў. Страшна абнаўляць навіны на сайтах, страшна выходзіць на вуліцу, бо могуць схапіць, страшна, калі нехта звоніць у дзьверы.

Захоп улады або правакацыя спэцслужбаў?

Кароценька пра падзеі 19 сьнежня: людзі выйшлі на КастрычніцкуюПлошчу а 20 гадзіне. Потым праз тое, што кандыдатаў ня было чуваць: глушыла поп-музыка з калёнкі,павешанай на слупе недалёка ад прыступак Палацу Прафсаюзаў, што служылі трыбунай. Не даехала да мейсца мітынгу гукаапаратура. Было вырашана рушыць у бок Рэзыдэнцыі, але дарога туды была перакрытая, таму мітынгоўцы пайшлі на Плошчу Незалежнасьці на перамовы з ЦВК, які якраз займаўся "падлікам" галасоў. Праз некаторы час група людзей пачала біць шыбы ў Доме Ўрада. АМАП адрэагаваў не адразу, але жорстка. У спецпрымальніках-размеркавальніках апынулася 639 чалавек (паводле Лукашэнкі). Хапалі ўсіх без разбору, даганялі і адлаўлівалі па ўсім Праспэкце.

Зараз амаль няма сумненьняў, што біцьцё шкла – гэта папросту правакацыя. Да такога занятку потым далучыліся і людзі зь першых шэрагаў, бо паддаліся на правакацыю. Неясна толькі, каму быў выгодны такі крывавы разгон. На відэа з "захопам улады" бачна, як адзін чалавек перадае нешта па рацыі, схаванай у рукаве.Ёсьць і іншыя сьведчаньні аб правакатарах. Нават МУС, які разьмесьціў відэа на афіцыйным сайце, потым усё выдаліў, што наводзіць на думку аб выгадзе такога ўчынку для некага. Яшчэ больш дзіўным выглядае, што АМАПаўцы, што стаялі не адным шэрагам, месьціліся па той бок вакна. На мой погляд, яны ў сваім касманаўтскім ўбраньні нічым не рызыкавалі.

Вядомая блогерка zmagarka запосьціла ў інтэрнэце трапіўшыя ёй ад інфарматара запісы перамоваў па рацыях. Паводле запісаў можна зрабіць высновы, што спэцслужбы, якія працуюць незалежна адна ад іншых, папросту заблыталіся ды не скаардынавалі дзеяньні. Нагадаю, аднак, што дадзеныя неправераныя і могуць быць мантажом ці дэзынфармацыяй.

Кася Вітушэвіч

Блог автора – матеріал, який відображає винятково точку зору автора. Текст блогу не претендує на об'єктивність та всебічність висвітлення теми, яка у ньому піднімається. Редакція "Української правди" не відповідає за достовірність та тлумачення наведеної інформації і виконує винятково роль носія. Точка зору редакції УП може не збігатися з точкою зору автора блогу.

Жертв Голодомору сьогодні вшановують і у Вільнюсі

Зараз я знаходжуся у столиці Литви Вільнюсі. Тут хлопці з ВГО "Вся Україна" зорганізували дуже гарний захід – на одному з головних майданів – Ратушному – вибудували "Українське містечко"...

Пришліть, будь ласка, новий пароль доступу!

Редагувати попередні дописи можу, а нових додавати не можу! Може хтось пояснить – у чому справа? Може, хтось допоможе?...

Віктор Баранов: "Фарисейству немає кінця, або Чергова "правда" від Яворівського"

ВІд автора блогу. Про все це я вже тут писав, і не раз. Але коротко. У статті В.Баранова всі "яворівські" оборудки й оборудочки висвітлюються значно детальніше...

6 листопада – день відновлення московської окупації Києва

Завтра – вихідний день. І не просто вихідний – його доведеться відпрацьовувати в суботу. Бо нашим владним совкам "нє ймьотца" – ніби й до Европи сунуться, а ніяк від московської пропаганди відлипнути не можуть...

Знайти письменників

Щиро переконаний, що геніїв українського слова варто розшукувати ще серед вихованців дитсадків. Для цього має існувати спеціальна програма. Але й те, що вже другий рік поспіль робить Інститут філології КНУ ім...

Спілка письменників підтримала "Безкоштовні курси української мови". Підписано відповідний меморандум

Учора в Будинку письменників НСПУ, що на вул. Банковій,2 у Києві відбулося перше заняття охочих вивчати українську мову – після підписання відповідного Меморандуму між Національною спілкою письменників України та Всеукраїнським комітетом захисту української мови...